Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
15 Люты 2019

Чэрвенцы прывезлі 5 дыпломаў з «Арт-сесіі»

Вялікую колькасць узнагарод заваявалі выхаванцы Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў на абласным конкурсе юных мастакоў «Арт-сесія». Дыпломаў ІІ ступені ўдастоены Яна Цітова і Паліна Маскалёва ў намінацыях «Сюжэтная кампазіцыя” і «Дэкаратыўная кампазіцыя».

Першыя месцы ў намінацыях «Батык» і “Пейзаж » журы прысудзіла Станіславу Місюра і Паліне Аладка. Дыпломам адзначана і сама ўстанова — за актыўны ўдзел у конкурсе і развіццё мастацкай творчасці сярод навучэнцаў.

Чэрвенская дзіцячая школа мастацтваў прадставіла на суд журы 16 работ. Пераможцаў судзейская калегія вызначала з велізарнай колькасці прэтэндэнтаў — на конкурс было даслана 436 работ з усёй вобласці.

Калектыў Чэрвенскай дзіцячай школы мастацтваў віншуе ўсіх выхаванцаў мастацкага аддзялення, якія ўдзельнічалі ў творчым спаборніцтве, а таксама атрымалі перамогу, і іх бацькоў.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ.
Фота аўтара