«Пеўчае поле» праводзіцца ўжо 67 гадоў. За гэты час фестываль з рэгіянальнага атрымаў статус абласнога, а з 2015-га – рэспубліканскага, набыў свае непаўторныя традыцыі, што сведчыць аб жаданні ўзбагачаць беларускую культуру і захоўваць мастацтва аматарскіх харавых калектываў.
Паспяхова выступілі на фестывалі прадстаўнікі Чэрвеньскага раёна. Так, сярод народных вакальна-харавых калектываў народны хор Смілавіцкага горпасялковага дома культуры быў удастоены дыплома Трэцяй ступені (кіраўнік Вераніка Пташнік). Народны вакальны ансамбль «Рэха» настаўнікаў ДУА «Чэрвеньская дзіцячая школа мастацтваў» атрымаў дыплом Другой ступені сярод калектываў з акадэмічнай манерай выканання (кіраўнік Галіна Прышывалка).
Ацэньвала майстэрства артыстаў журы на чале з народным артыстам Беларусі М. П. Дрынеўскім.