Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
25 Май 2018

Аб гармоніі душы і цела

17 мая бібліятэкар арагарадка Заполье Святлана Загарулька арганізавала сустрэчу, якая прайшла ў Запольскай сярэдняй школе “Аб гармоніі душы і цела”. 

Былі запрошаны вучні старэйшых классаў. Вёў гутарку дацент, кандыдат геаграфічных навук Сасноускі Вячаслаў Мікалаевіч, жыхар  аг. Заполье. Закраналіся пытанні, якія хвалююць кожнага чалавека, асабліва моладзь: як супрацьстаяць выклікам цяперашняга часу? Як жыць, паводзіць сябе, каб захаваць не толькі фізічнае здароуе, але і чысціню душы? Чым трэба кіравацца, на каго абаперціся, каб пазбегнуць непатрэбных пачуцёвых праблем? Якія шкодныя звычкі нясе сучасны прагрэс і што рабіць моладзі, каб не папасці ў залежнасць ад іх.

У канцы гутаркі Святлана Іванауна прапанавала прачытаць кнігі на гэту тэму: В.Якавенка «Як знайсці духоунасць і гармонію у грамадстве», У. Нікалаева – «Безотцовщина, Живый в помощи, притчи православных старцев».

Сасноускі В.М.