Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

24 Снежань 2019

«Дзве зоркі мігцяць і варушацца…»

Пад такой назвай прайшла паэтычная гадзіна на пасяджэнні літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”.

Апошнюю сустрэчу ў гэтым годзе прысвяцілі 80-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, публіцыста, філосафа Алега Бембеля. Сын беларускіх скульптараў Андрэя Бембеля і Вольгі Дзядок пісаў свае творы пад псеўданімам Зніч. Ён быў высокаадукаваным чалавекам. Вучыўся ў Беларускім палітэхнічным інстытуце, у Мінскім музычным вучылішчы, Мінскай кансерваторыі, аспірантуры Інстытута філасофіі і права АН БССР. Працаваў на тэлебачанні, у Акадэміі навук БССР. Быў членам КПСС да 1986 года.Алег Бембель працаваў над кнігай “Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс”. Яна была прысвечана моўнай сітуацыі ў БССР і рэальнаму стану беларускай мовы ў СССР. Пасля яе выхаду, а пабачыла кніга свет у 1985 годзе, Зніч быў рэпрэсаваны, выключаны з КПСС і звольнены з Інстытута філасофіі і права.

Паступова Алег Бембель прыйшоў да веры. Шмат у чым на яго светапогляд паўплывала цётка Стася, сястра маці, якую ў 1930-я гады за рэлігійныя перакананні саслалі ў Архангельскую вобласць. Зараз ён ўжо як трэці дзесятак жыве ў Жыровіцкім манастыры. Спачатку ён быў манахам Мікалаем, а потым пасля пострыгу – айцом Іаанам. У праваслаўным манастыры ён піша вершы, рэдагуе багаслоўска-літаратурны лісток “Жыровіцкая абіцель”, падтрымлівае кантакты з журналістамі, літаратарамі, навукоўцамі.

Удзельнікі клуба з задавальненнем праглядзелі відэастужку “ Як жыве самы стары манах Жыровіцкага манастыра”. Паслухалі, як прафесійна чытае свае вершы сам аўтар. Шмат цікавага матэрыяла пра юбіляра падрыхтаваў былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Уладзімір Адамовіч. Ён узгадаў пра яго бацькоў, сямейны стан, дзяцей…  На пасяджэнні клуба гучалі вершы ў выкананні сяброў клуба Зоі Сушкевіч, Людмілы Чаркоўскай, Аляксандры Макатовіч, Марыі Чаган і Сафіі Картавусавай. А ўдзельніцы сустрэчы - Алена Шульга і Галіна Баравік - распавялі пра тое, як праходзіць быт у насельнікаў манастыра.

Першае мерапрыемства ў наступным годзе пройдзе, як заўсёды, у апошні чацверг студзеня. Яно будзе прысвечана творчасці беларускай пісьменніцы Вольгі Іпатавай і персідскаму і таджыкскамупаэту Амару Хайяму.

СвятланаЖДАНОВІЧ,

 загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі.