Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

06 Люты 2020

«Беларусь, твая дачка я»

Пад такой назвай прайшло 349 паседжанне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” у дзяржаўнай установе культуры “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”, першая частка якога была прысвечана 75-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы, паэтэсы, перакладчыцы і грамадскаму дзеячу Вольгі Іпатавай.

Друкуецца з 1959 года. Свае творы яна прысвячала гісторыі Вялікага Княства Літоўскага, паказала няпросты лёс усіх яго ўладароў і мае жаданне папоўніць гэту тэму новымі творамі. Узнагароджна ордэнам “Знак Пашаны”, медалём Францыска Скарыны, з’яўляецца лаўрэатам прэміі імя Барыса Кіта. Пісьменніца - Ганаровы Акдэмік Міжнароднай акадэміі навук “Еўразія”.

Нашым чытачам найбольш вядома раманам “За морам Хвалынскім”, аповесцю “Агонь у жылах крэменю”, аповесцю “Вузялок Святагора”, зборнікамі вершаў “Раніца”, “Ліпеньскія навальніцы”.

Сябрам клуба “Ветразь” расказаў малавядомыя факты з біяграфіі Вольгі Іпатавай Уладзімір Адамовіч. Удзельнікі клуба слухалі ў запісу пранікнёныя вершы пра Беларусь і беларусаў у выкананні самой паэтэсы і яе інтэрв’ю, як захаваць сваю гісторыю і спадчыну, каб пакінуць усё лепшае нашчадкам. Сябры клуба прыгадалі той час, калі дзесяць гадоў таму Вольга Іпатава была госцем на адным з нашых пасяджэнняў.

Другая частка пасяджэння была прысвечана персідскаму і таджыкскаму паэту, філосафу, матэматыку, астраному, вялікаму вучонаму Сярэдневечча Амару Хаяму. Ён склаў чатыры трактаты па матэматыцы, сонечны каляндар, які больш дакладны, чым грыгарыянскі, астранамічныя табліцы, невялікі зорны каталог.

Паэт складаў вершы - рубаі. Чатыры радкі кожнага верша ўмяшчалі вялікі філасофскі сэнс і жыццёвую мудрасць. Яго называлі Царом філасофіі Усхода і жамчужынай сваёй радзімы. За свае свавольныя думкі быў ў ганеннях, нават лічылі яго богазневажальнікам.

Матэрыял пра паэта сабрала Зоя Сушкевіч, сябры клуба мелі магчымасць слухаць яго вершы на беларускай мове, якія чытаў у сваім перакладзе Уладзімір Адамовіч.

Вершы абодвух паэтаў чыталі Марыя Чаган, Васіль Шачок, Тамара Ганчарык, Сафія Картавусава і іншыя ўдзельнікі клуба.

Алена ШУЛЬГА,

бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі