Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

20 Жнівень 2020

«Алеся» збiрае сяброў

Пад такой назвай праходзіла выстава ў Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Кожны дзень, на працягу тыдня быў прысвечаны якой-небудзь з рубрык часопіса "Алеся". «Асоба», «Здароўе», «Псіхалогія», «Сям'я» i «Дом». На выставе былі прадстаўлены часопісы розных гадоў.

Часопіс "Беларуская работніца і сялянка" быў заснаваны ў канцы лістапада 1924 года. Некалькі разоў за гады існавання выданне мяняла сваю назву: «Беларуская работніца і сялянка» (1924 – 1931 гг.), «Работніца і калгасніца Беларусі» (1931 – 1941 гг.), «Работніца і сялянка» (1946 – 1994 гг.). З 1995 года часопіс стаў называцца "Алеся". Сёння "Алеся" - гэта яркае, сучаснае грамадска-публіцыстычнае, літаратурна-мастацкае выданне для жанчын, выходзіць штомесяц на 48 старонках на беларускай і рускай мовах.