Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

27 Жнівень 2020

«Творчасць – святло яго душы»

Пад такой назвай дзейнічае кніжная выстава ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, прысвечаная члену Саюза пісьменнікаў Беларусі, сябру літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”, нашаму чытачу Генадзю Аўласенку. У жніўні бягучага года яму споўнілася 65 гадоў з дня нараджэння.

Нарадзіўся Генадзь Пятровіч у вёсцы Ліпавец Ушацкага раёна. На Ушаччыне закончыў сярэднюю школу. Потым была служба у арміі, вучоба на біялагічным факультэце БДУ.

Так здарылася, што на сваю маленькую радзіму пісьменнік ужо не вярнуўся. Зараз жыве ў Чэрвені. Пэўны час працаваў у Чэрвеньскім прафесійна-будаўнічым ліцэі і Вайнілаўскай базавай школе, дзе выкладаў біялогію і хімію.

Літаратурнай творчасцю пачаў займацца даволі позна. Спачатку гэта былі вершы, потым захапіўся драматургіяй, у апошні час пераважна піша прозу.

На кніжнай выставе прадстаўлены як паэтычныя так і празаічныя творы аўтара. Для чытачоў бібліятэкі прапануем прачытаць зборнік вершаў “Час збіраць камяні”, фантастычныя раманы “Дзікія кошкі Барсума”,”Пещера”, містычны трылер “История вместо математики”, фантастычныя аповесці “Разрешите стать вашим слугой”, рэальна-містычна-фантастычныя апавяданні “Ключ, які нічога не адмыкае”. Зацікавіць наведвальнікаў і дапаможнік для пачынаючых паэтаў “Азы вершаскладання”.

Юбіляр з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх літаратурных конкурсаў. Па яго п’есах у бібліятэках і на сцэне РЦКіД ставіліся і зараз ставяцца іранічныя і гумарыстычныя сцэнкі.