Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

03 Лістапад 2020

Кастрычніцкае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь»

Кастрычніцкае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» было прысвечана 115-годдзю з дня нараджэння паэта Віктара Казлоўскага.

На тэматычны вечар «Я – сын рэспублікі…” завіталі ўсе прыхільнікі аб’яднання. Пра жыццёвы і творчы шлях свайго земляка распавёў сябра клуба Уладзімір Адамовіч. Шмат цікавых і незвычайных момантаў узгадаў Уладзімір Паўлавіч пра аднавяскоўца, які ўсё жыццё жыў паэзіяй. У выкананні аматараў клуба Людмілы Чаркоўскай, Тамары Ганчарык, Зоі Сушкевіч, Аляксандры Раманьковай і Алены Шульгі гучалі паэтычныя творы Віктара Казлоўскага, у тым ліку з паэмы “Рахіль”.

У рубрыцы “Наш каляндар” гаворка ішла пра паэта, празаіка, літаратурнага крытыка, кандыдыта філалагічных навук, дацэнта Рыгора Семашкевіча. У гэтым годзе яму споўнілася 75 год з дня нараджэння. У выкананні Уладзіміра Паўлавіча эмацыйна і выразна прагучаў верш аўтара.