Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

04 Сакавік 2021

Лютаўскае пасяджэнне клуба

“Леся – легенда народа” – так называлася юбілейнае 360-е пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”.

На гэты раз вечарына была прысвечана 150-годдзю з дня нараджэння пісьменніцы Лесі Украінкі. Мерапрыемства праходзіла ў анлайнфармаце.

На вечарыне пра жыццё і творчасць юбіляркі распавялі бібліятэкары. Потым слова ўзяў сябра клуба Уладзімір Адамовіч. Ён адзначыў юбілярку, як легенду, генія, красу і гонар нацыі, сапраўдную дачку Праметэя. У выкананні Уладзіміра Паўлавіча пранікнёна прагучалі паэтычныя радкі Лесі Украінкі. Творы юбіляркі таксама гучалі ў выкананні сяброў клуба: Ксеніі Баталінай, Алены Шульгі, Зоі Сушкевіч, Эдуарда Дулебы. Ксенія Уладзіміраўна адзначыла, што пісьменніцы трэба было вельмі добра ведаць свой край, каб пісаць такія цудоўныя творы. Яна параўнала Лесю з Мікалаем Гогалем. Заўважыла, што калі чытаеш яе вершы, адчуваеш, як гучыць у сэрцы душэўная мелодыя.

Удзельнікі клуба з задавальненнем праглядзелі відэаролік з тэатральнай гасцінай з удзелам Ады Рогаўцавай. У выкананні артысткі тэатра імя Лесі Украінкі гучалі паэтычныя і музычныя творы юбіляркі.

У рубрыцы “Наш каляндар” размова ішла пра беларускага пісьменніка, перакладчыка, нашага земляка Уладзіміра Ляўданскага. У гэтым годзе яму споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Бібліятэкары прарэкламавалі кнігу юбіляра “Ноч над Нёманам” і зачыталі ўрыўкі з апавядання “На лыжнай прагулцы”, у якіх яскрава апісаны заснежаны лес, яго птушкі і зверы.

Уладзімір Паўлавіч Адамовіч расказаў пра малавядомы факт з жыцця нашага земляка, які апісаны ў аўтабіяграфічным творы “Дарагі рубель”. Гэта расповед пра тое, як маці дала сыну рубель, каб той купіў сабе буквар. А чаму рубель дарагі, даведаецеся, прачытаўшы твор.

Наступная сустрэча клуба пройдзе ў сакавіку і будзе прысвечана творчасці народнага паэта Беларусі Кандрата Крапівы і паэта Леаніда Путырскага.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.