Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

27 Студзень 2022

«Без скидки на возраст»

«Без скидки на возраст» - пад такой назвай адбылася сустрэча з адвакатам, загадчыкам юрыдычнай кансультацыі Чэрвеньскага раёна Верай Іванаўнай Ладуцька. На пасяджэнне ў бібліятэку завіталі навучэнцы Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя.

Спецыяліст рассказала пра грамадзянска-прававую і адміністратыўную адказнасць падлеткаў за правапарушэнні, хуліганства.

Адвакат звярнула ўвагу ліцэістаў на тое, што зараз пачасціліся выпадкі крадзяжу, звязаныя з камп'ютарнымі тэхналогіямі. Юрыст закранула такія праблемы, як наркаманія і суіцыд сярод моладзі. Дала парады, як выйсці з цяжкіх сітуацый.

Падчас гутаркі навучэнцы не саромеліся задаваць пытанні спецыялісту. У прыватнасці, цікавіліся, аб узаемаадносінах паміж хлопцамі і дзяўчатамі, асабліва якія адносіны могуць падпадаць пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць.

Госці мерапрыемства даведаліся, дзе атрымала прафесійную адукацыю Вера Іванаўна, дзе працавала ранней, як праходзяць яе працоўныя будні.

Юрыст запрасіла падлеткаў, якім патрэбна парада, да сябе ў юрыдычную кансультацыю.

Напрыканцы пасяджэння бібліятэкар нагадала ліцэістам аб тым, што ў чытальнай зале працуе прававы цэнтр «Эталон». Да яго можна звярнуцца кожны чытач.

Сустрэча праходзіла ў цёплай і добразычлівай атмасферы.

Навучэнцы яшчэ раз пажадалі сустрэцца з юрыстам, але ўжо ў сваёй навучальнай установе.