На мерапрыемства з ліцэістамі запрасілі інструктара-валеолага з РЦГіЭ Святлану Васінцаву. Адбылася цікавая, змястоўная і шчырая гутарка, у выніку якой, навучэнцы даведаліся аб прычынах, па якіх ужываюць наркатычныя сродкі, адкуль завозяць наркотыкі, як яны ўплываюць на ДНК і ці магчыма пазбавіцца залежнасці ад наркатычных сродкаў.
Дадаткова быў паказаны фільм «Наркомания. Секреты манипуляций». Напрыканцы пасяджэння клуба для навучэнцаў правялі агляд літаратуры па тэме.
СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.