Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Май 2022

Да дня экалогіі прайшла сустрэча за круглым сталом «Сохраним природу для потомков»

Адбылася шчырая размова вучняў 9 класа СШ№2 і іх класнага кіраўніка з начальнікам Чэрвеньскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Валянцінам Пузанковым.

Спецыяліст распавёў пра тое, што на дадзеным этапе самай важнай задачай з’яўляецца абарона асабліва ахоўных прыродных тэрыторый. У нашым Чэрвеньскім раёне - гэта два Батанічных помнікі прыроды рэспубліканскага значэння і адзін Батанічны помнік прыроды мясцовага значэння, два заказнікі мясцовага значэння – гідралагічны і біялагічны, а таксама гідралагічны помнік прыроды мясцовага значэння. Вучні даведаліся пра тое, што на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна ўзяты пад ахову па месцы вырастання 3 віды раслінаў і па месцы пражывання 2 віды жывёлаў. Усе яны занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Валянцін Пузанкоў закрануў тэмы правілаў паводзінаў на вадзе і правілаў пажарнай бяспекі на прыродзе падчас адпачынку.

Напрыканцы размовы начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адказаў на пытанні настаўніка і вучняў пра сбор чарамшы , якой глыбіні Дзікае возера і іншыя.

Сустрэча адбылася змястоўнай і пазнавальнай.