Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
18 Кастрычнік 2017

Не проста праца, а прызванне

Ёсць цікавае выказванне: “Знайдзі тое, чым табе вельмі падабаецца займацца і ты не праробіш ні дня”. З яго можна зрабіць вынік: праца, прафесія і прызванне павінны быць адным і тым жа, інакш труд не будзе прыносіць ні задавальнення, ні дастатку.

Час хутка ідзе ўперад, здаецца толькі што пачаўся навучальны год, але кожны пражыты школьны дзень прыспешвае навучэнцаў старэйшых класаў выбраць будучую прфесію. Таму чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання «Молодёжный перекрёсток» было прысвечана профарыентаванню моладзі.

Пазнаёміць з сваёй цікавай прафесіяй і расказаць аб ёй вучням сярэдняй школы №2 горада Чэрвеня бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі запрасілі інспектара групы прапаганды Чэрвеньскага аддзялення па надзвычайных сітуацыях Вікторыю Сільвановіч.

Інспектар расказала прысутным аб спецыфіке сваёй працы, а так сама аб якасцях, якімі павінен валодаць будучы супрацоўнік МНС. Суправаджала яна свой расповед відэастужкамі аб універсітэце грамадзянскай абароны. Падлеткі даведаліся аб правілах прыёма і перыядзе навучання ва установе. Акрамя ВНУ навучэнцы праслухалі інфармацыю і аб сярэдняй спецыяльнай навучальнай установе (ліцэе).

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары прадставілі бібліяграфічны абзор прафарыентацыйных выданняў.

Жана Крук,

бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі