Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 Лістапад 2017

Прысвяцілі Максіму Танку

Адбылося чарговае пасяджэнне літаратурна - мастацкага клуба "Ветразь". Яно было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Максіма Танка, чалавека, які ўнёс значны ўклад не толькі ў папулярызацыю беларускай паэзіі ў кантэксце сусветнай, але і ў грамадскае развіццё нашай дзяржавы на міжнароднай арэне, з'яўляючыся пэўны час яе прадстаўніком у ААН.

Выступоўцы азнаёміліся з асобнымі фактамі з біяграфіі паэта як чалавека, дзеяча і бацькі. Грунтоўна і сэнсава пра асобу Максіма Танка, паведамілі Несцяровіч Яўген і Адамовіч Уладзімір. Яны з вялікім эмацыянальным узды­мам прачыталі вершы народнага паэта. Удзельнікі "Ветразя" звярнулі ўвагу на жанравае і тэматычнае багацце паэзіі класіка: вершы, балады, паэмы, вярлібы, у якіх - і філасофія, і каханне, і вобраз маці, лёс землякоў...

"Ветразеўцы" з вялікім задавальненнем прачыталі вершы Максіма Танка. А як цудоўна прагучалі песні на словы паэта ў выкананні Анатоля Турбала і яго жонкі Людмілы Станіславаўны!

Валерый ЗАХАРАЎ, старшыня клуба