Вялікую шкоду прыносяць пажары, знішчаюць культурныя здабыткі, людзей пакідаюць без жылля і адымаюць само жыццё. Пра гэта і ішла гаворка на пасяджэнні аматарскага аб’яднання “Журавінка”. На сустрэчу былі запрошаны супрацоўнікі Чэрвеньскага раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях: намеснік начальніка Гусценок Антон Сяргеевіч, інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Бажко Кірыл Антонавіч, інспектар групы прапаганды і навучання Сільвановіч Вікторыя Юр’еўна.
Прысутным падрабязна расказалі аб правілах бяспекі, прадэманстравалі фільм і адказалі на пытанні. Зразумела, што кожны чалавек павінен ведаць правілы пажарнай бяспекі, умець дзейнічаць у выпадках узнікнення невялікага пажару і карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, неадкладна вызваць службу МНС - тэлефон службы выратавання - 101.
Каб паменшыць рызыку пажару, трэба ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчацель. Ён дапаможа абараніць дом, маёмасць і жыццё.
Алена Шульга,
бібліёграф Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

