На снежаньскае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” завіталі беларускія паэты Леанід Дранько-Майсюк і Эдуард Акулін. На сустрэчы Леанід Васільевіч прэзентаваў сваю кнігу “Натуральны, як лінія небасхілу”. А паэт-бард Эдуард Аляксандравіч пазнаёміў прысутных з часопісам “Верасень”. Сябрам клуба вельмі спадабаліся песні ў выкананні барда.
Напрыканцы пасяджэння клуба жадаючыя змаглі набыць кнігі паэтаў з аўтографамі.

