Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
19 Студзень 2018

Выстава-інсталяцыя

Прыемна ўразіла наведвальнікаў бібліятэкі выстава-інсталяцыя “Зима – не повод для грусти”. Ідэя яе стварэння належыць бібліятэкару Кацярыне Дземахінай. Экспазіцыя нагадвае ўтульны пакой, у якім можна бавіць свой вольны час доўгімі зімовымі вечарамі. З чым? З усім, што вам да спадобы. Гэта можа быць цікавая кніга, духмяны кубачак гарбаты ці кавы, любімы часопіс. А можна заняцца рукадзеллем ці шыццём, напісаць карціну, альбо зрабіць прыгожыя падзелкі з бумагі (арыгамі). Па-сапраўднаму ўтульную хатнюю атмасферу ствараюць: настольныя лямпы, мяккія падушкі, пано, швейная машынка, ніткі і пруткі, акварэльныя фарбы і пэндзлі, рознакаляровыя алоўкі і альбомы для малявання… Выстава толькі пачала экспанавацца, а цікавасць у наведвальнікаў да яе расце з кожным днём.