Цэнтральная раённая бібліятэка прыняла актыўны ўдзел у раённым зімовым свяце “Лыжная гонка” ў праграме рэспубліканскіх спаборніцтваў “Беларуская лыжня – 2018”, якая праходзіла ў чэрвеньскім лесапарку. Бібліятэку прадставіла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Ждановіч. У сваёй узроставай катэгорыі яна заняла 1 месца і была ўзнагароджана Дыпломам і медалём.
Фота С. Адамовіч

