Сакавік выдаўся багатым на пасяджэнні для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Журавінка”, які шмат гадоў працуе пры Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
У першы дзень вясновага месяца прайшла сустрэча пад назвай “Брэсцкая ўнія”, прысвечаная тэме спробы аб’яднання Усходняй праваслаўнай і Заходняй Рымска-каталіцкай цэркваў. На паседжанне запрасілі настаўніцу нядзельнай школы Валянціну Усенка.
Валянціна Іванаўна расказала прысутным аб поўным разрыве паміж Усходняй і Заходняй царквой, які адбыўся ў сярэдзіне ХІ стагоддзя і Брэсцкай уніі 1596 года. Мэта уніі - прыняцце народам каталіцкай веры і падчыненне ўсіх цэркваў Рымскаму Папе. Усходняя царква была павінна прыняць умовы дагматаў Рымска-каталіцкай царквы пры захаванні ўсходняй літургіі пры яе вобразным Богаслужэнні.
Напярэдадні свята 8 Сакавіка зладзілі святочную праграму для жанчын - удзельніц аматарскага клуба - “Са святам, Вас, мілыя жанчыны!”. Напачатку падрабязна была расказана і паказана на мультымедыйнай устаноўцы гісторыя гэтага свята, якую падрыхтавала бібліятэкар Кацярына Дземахіна.
Як вядома, жанчынам на працягу стагоддзяў прыйшлося даказваць свету сваю годнасць і вартасць. У ХІХ стагоддзі ў Амерыцы, Еўропе, Расійскай імперыі жанчыны змагаліся за свае правы. У Нью-Йорку на мітынг выйшлі сотні жанчын-работніц абуўных і швейных фабрык. Прадстаўніцы прыгожага полу патрабавалі скарачэння рабочага дня, выбарчага права і павышэння зарабатнай платы. Гэты мітынг атрымаў назву “Марш пустых кастрюль”.
У Петраградзе жанчыны ў канцы лютага 1917 года па старому стылю і новаму ў пачатку сакавіка выйшлі на мітынг з лозунгам “Хлеба і міру” і патрабаваннем Часоваму ўраду даць права жанчынам ўдзельнічаць у выбарах. Дзяржаўным святам 8 Сакавіка было абвешчана Вярхоўным Саветам СССР толькі ў 1965 годзе і гэты дзень стаў выхадным днём.
Узгадалі таксама якія падарункі атрымоўвалі жанчыны, дзяўчыны і дзяўчаты на свята 8 сакавіка напряцягу 50х-90х гадоў. Госці з цікавасцю адказалі на пытанні віктарыны “Жаночымі сцежкамі гісторыі”. Зацікавіла дам і выстава-інсталяцыя, прысвечаная надыходу вясны “К нам опять пришла весна”. У канцы мерапрыемства усіх жанчын павіншавалі з Жаночы днём.
Алена Шульга,
бібліёраф Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі

