Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
11 Май 2018

«Паклонімся вялікім тым гадам»

Да дня Перамогі ў цэнтральнай бібліятэцы прайшла святочная сустрэчаз ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Яе ладзілі сумесна з супрацоўнікамі краязнаўчага музея і раённага Савета ветэранаў.

На мерапрыемства запрасілі ветэранаў: Козырава Мікалая Фёдаравіча і Якаўлева Акіма Цітавіча. Ад раённага Савета ветэранаў прысутнічаў Іван Фёдаравіч Ладуцька. На сустрэчузавіталі вучні СШ №2 і навучэнцы прафесійна-будаўнічага ліцэя. Ад ветэранаў на ўрачыстасці выступіў Мікалай Фёдаравіч. Ён падзяліўся сваімі ўспамінамі, даў наказ моладзі добра вучыцца, сумленна працаваць і быць фізічна развітымі.

Да мерапрыемства бібліятэкарам Любоўю Джафаравай была падрыхтавана змястоўная прэзентацыя “Паклонімся вялікім тым гадам”. На мультымедыйнай устаноўцы дэманстраваліся кадры ваеннай хронікі, якія суправаждаліся запісамі песень ваеннай пары. У рубрыцы “Фота-памяць” дэманстраваліся здымкі аўтапрабега па месцах баявой славы Чэрвеньскага раёна, які быў арганізаваны раённым Саветам ветэранаў.

Удзельнікаў свята зацікавіла пазнавальная выстава-прэзентацыя “Ордэны і медалі часоў Вялікай Айчыннай вайны”. Яе падрыхтаваў навуковы супрацоўнік краязнаўчага музея Багдан Гольмант. Адметна тое, што ўзнагароды можна было ўбачыць не толькі на выявах прэзентацыі, але і ў натуральным выглядзе.

Напрыканцы ўрачыстасці ветэранам Вялікай Айчыннай вайны ўручылі кветкі і падарункі ад бібліятэкараў, вучняў і раённага Савета ветэранаў.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі