Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
01 Чэрвень 2018

Цукерка замест цыгарэты

У маі цэнтральная раённая бібліятэка прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Беларусь супраць тытуню”, якая праходзіла пад дэвізам “Тытунь і хваробы сэрца”.

Падчас акцыі супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі сваім чытачам абмяняць цыгарэту на цукерку. Наведвальнікі былі не супраць і колькасць цукерак прыкметна паменшылася. Адпаведна памяншэнню салодкай замены тытуню – у скрынцы сабраўся значны лік тытунёвых вырабаў.

Акцыя ўжо стала традыцыйнай і праходзіць штогод.