Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
22 Чэрвень 2018

Прападобны Андрэй Рублёў – вучань прападобнага Сергія Раданежскага

Чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Журавінка” было прысвечана іканапісцу Андрэю Рублёву. 

У адрозненні ад суровага сярэднявечнага аскетычнага стылю іканапісцаў таго часу, яго вобразы былі яркімі і эмацыянальнымі. Пры гэтым, яны не страцілі высокай маральнай чысціні і духоўнасці. Андрэй Рублёў тонка перадаваў сацыяльныя, мастацкія веянні і накірункі сваёй эпохі. Заслуга твораў іканапісца ў тым, што ён стварыў новы стылістычны накірунак у рускім мастацтве ХV стагоддзя.

Вобраз Святой Тройцы ў іконе Андрэя Рублёва з’яўляецца класічным узорам. На іконе прадстаўлены тры Анёлы, якія сядзяць за сталом з кубкам. Сярэдні анёл узвышаецца над астатнімі, за спінояй яго - дрэва. За правым Анёлам — гара, за левым — палаты.

Галовы Анёлаў схілены ў маўклівай бяседзе. Гэта не проста трапеза, а еўхарыстычная трапеза, у якой адбываецца збавіцельная ахвяра. Сярэдні Анёл бласлаўляе кубак, які трымае анёл справа. Асноўны сэнс вобраза - ідзе савет аб адкупленні грахоў чалавецтва. Вобраз Святой Тройцы— вобраз адзінства, сімвал духоўнага адраджэння.

Аб ўсім гэтым паведаміла настаўніца Нядзельнай школы Свята-Мікалаеўскай царквы Валянціна Іванаўна Усенка.

Алена Шульга,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

ДУК “Чэрвеньская цэнтральная раённая бібліятэка”