У бягучым месяцы адбылася першая такая сустрэча. На яе завітала Галіна Осіпава – загадчык Натарыяльнай канторы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Мінскай абласной Натарыяльнаай акругі. На мерапрыемстве прысутнічалі наведвальнікі бібліятэкі і бібліятэкары. Спецыяліст закранула вельмі хвалюючую тэму для кожнага дзеяздольнага чалавека – наследаванне па завяшчанню. Яна адзначыла, што ёсць наследаванне па завяшчанню і па закону. Вельмі падрабязна Галіна Віктараўна распавяла пра тое, хто можа скласці завяшчанне, якія дакументы трэба для яго афармлення, які павінен быць яго змест і форма. Спецыяліст удакладніла, ў якіх выпадках мэтазгодна складаць завяшчанне, адмяняць ці відазмяняць яго. Расказала пра завяшчанні, прыраўнаваныя да натарыяльна засведчаных. Галіна Віктараўна прыводзіла канкрэтныя прыклады са сваёй практыкі. Тэма выклікала цікавасць у кожнага прысутнага. Аб гэтым сведчылі шматлікія пытанні да госці.
Напрыканцы сустрэчы яе ўдзельнікі пазнаёміліся з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “Эталон”, распрацаванай НЦПІ Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Бібліятэкары расказалі, як ёю карыстацца, паказалі, якія дакументы маюцца па тэме наследавання па завяшчанню, а таксама найбольш хвалюючыя грамадзян пытанні і адказы спецыялістаў.
Сустрэча была змястоўнай і пазнавальнай, карыснай для кожнага яе ўдзельніка.
СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі