Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
03 Снежань 2018

Прэзентацыя кнігі

У лістападзе супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі была арганізавана прэзентацыя кнігі “Это” маладой пісьменніцы Валерыі Фаміновай. Госця расказала пра сваіх родных і блізкіх, дзяцінства, якія краіны наведала і як нарадзіўся прэзентуемы раман. Дарэчы, твор прысвечаны каханню.

Падчас сустрэчы аўтар чытала ўласныя вершы і спявала песні. Прысутныя на мерапрыемстве даведаліся аб тым, што  Валерыя Фамінова яшчэ і музычны прадзюсер, аўтар песен, дыпламант “Песня года” у Расіі і Беларусі, пераможца пятага сезону літаратурнага конкурса “Первая глава”. Сустрэча праходзіла ў цёплай і душэўнай атмасферы. Напрыканцы яе кожны жадаючы мог набыць кнігу з аўтографам пісьменніцы.