Пазнавальнае мерапрыемства адбылося з удзелам загадчыка юрыдычнай кансультацыі Чэрвенскага раёна, адвакатам Верай Ладуцька. Спецыяліст закранула тэму брака і сям’і. Вера Іванаўна вельмі падрабязна расказала пра правы і абавязкі мужа і жонкі, якія прадугледжаны Кодэксам брака і сям’і. Узгадала ў якіх выпадках заключаецца брачны дагавор. Госця адказала на пытанні прысутных, звязаныя з аліментамі ў адносінах як да бацькоў так і да дзяцей, дарэннем прыватнай нерухомасці, уступленнем у правы наследавання. Адвакат звярнула ўвагу на тое, што жыхары горада з пытаннямі на прававую тэматыку могуць звярнуцца ў юрыдычную кансультацыю бясплатна ў Дні – Канстытуцыі, работнікаў пракуратуры, маці і юрыста.
Цікавасць гэтых сустрэч заключалася ў тым, што спецыялісты прыводзілі канкрэтныя прыклады са сваёй практыкі. А найбольш злабадзённай тэмай для прысутных было наследаванне.
Напрыканцы кожнага пасяджэння яе ўдзельнікі знаёміліся з інфармацыйна-пошукавай сістэмай “Эталон”, распрацаванай НЦПІ Рэспублікі Беларусь, якая дзейнічае ў цэнтральнай бібліятэцы. Кожны раз для новых наведвальнікаў бібліятэкары расказвалі, як ёю карыстацца, паказвалі, якія дакументы маюцца па хвалюючай тэме.

