Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

14 Люты 2019

«Афганістан: праз трыццаць гадоў»

Такую назву мела сустрэча з воінамі-інтэрнацыяналістамі, якая прайшла ў цэнтральнай раённай бібліятэцы. Яе прысвяцілі 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

На мерапрыемства з нашымі землякамі, удзельнікамі афганскай вайны, Віктарам Казачонкам і Уладзімірам Дзядзелам прыйшлі вучні старэйшых класаў СШ№2 і навучэнцы Чэрвенскага прафесійна-будаўнічага ліцэя. На мультымедыйнай устаноўцы бібліятэкары прадэманстравалі фільм, прысвечаны падзеям той страшнай вайны. Потым хвілінай маўчання ўдзельнікі мерапрыемства ўшанавалі памяць воінаў, загінуўшых на афганскай зямлі. На працягу сустрэчы гучалі паэтычныя радкі. Віктар Анатольевіч і Уладзімір Баляслававіч расказалі пра былыя баі і сяброўства на вайне, пра воінскі абавязак і гонар.

Шмат пытанняў было адрасавана нашых гасцям. Асабліва актыўнымі былі ліцэісты і майстар па вытворчаму навучанню Зінаіда Іванаўна Кудзіна. Іх цікавіла, што адчувалі салдаты ў той момант, калі даведаліся аб тым, што накіроўваюцца ў Афганістан, як падтрымлівалі сувязь з роднымі і блізкімі, колькі доўжыўся воінскі абавязак...

Сустрэча атрымалася шчырай і душэўнай. Напрыканцы мерапрыемства Віктару Казачонку і Уладзіміру Дзядзела бібліятэкары ўручылі кветкі.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі