З вялікім задавальненнем чытачы сабраліся і на другое пасяджэнне, якое было прысвечана Дню абаронцаў Айчыны. Адметнасць гэтага пасяджэння, дарэчы як і папярэдняга, была ў тым, што яго ўдзельнікі сваімі рукамі рабілі сувеніры. Калі на першай сустрэчы гэта быў падсвечнік, то на гэты раз – сувенірная упакоўка для падарунка ў выглядзе бінокля для любімых мужчын: мужа, бацькі, брата… А дапамагла сябрам клуба канструяваць падарунак бібліятэкар аграгарадка Любішына, майстар на ўсе рукі Раіса Копаць.
На кожным з пасяджэнняў бібліятэкары прапаноўвалі кнігі, часопісы і газеты па тэме.
Чарговае пасяджэнне сямейнага клуба будзе прысвечана веснавому святу жанчын. На гэты раз наша госця правядзе майстар клас па вырабу букетаў з цукерак.

