Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
27 Сакавік 2019

«Ветразь» запрасіў на юбілейнае пасяджэнне

“Павядзі мяне сцежкаю, памяць” – так называлася 340-ое пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь”. На гэты раз літаратурна-музычная кампазіцыя была прысвечана 60-годдзю з дня нараджэння паэта Уладзіміра Мазго.

Пра жыццё і творчасць юбіляра прысутным распавялі бібліятэкары. Потым слова ўзяў сябра клуба Уладзімір Адамовіч. Ён назваў асобу вопытным педагогам, паэтам-песеннікам, таленавітым чалавекам, а яшчэ шчырым, праўдзівым, самабытным і адметным. Уладзімір Паўлавіч прачытаў паэтычныя творы паэта, прысвечаныя роднай мове, паэтэсе Ларысе Геніюш і паэту Максіму Багдановічу.

Было вельмі прыемна, што на сустрэчы прысутнічаў сябра юбіляра, наш знакаміты пісьменнік Генадзь Аўласенка. Іх звязваюць паміж сабой творчыя стасункі. Генадзем Пятровічам на рускую мову перакладзена шмат твораў Уладзіміра Мазго. Некаторыя з іх ён зачытаў. І адзначыў, што яго сябра вельмі сціплы чалавек.

Потым гучалі вершы паэта ў выкананні сяброў клуба Зоі Сушкевіч, Ганны Чуган, Аляксандры Макатовіч, Сафіі Картавусавай, Святланы Кляшчанок, Ганны Сірэнскай, Марыі Чаган, Аляксандры Раманьковай і Васіля Шачка. З задавальненнем удзельнікі сустрэчы паслухалі запісы песень на словы юбіляра.

У рубрыцы “Наш каляндар” размова ішла пра дзеяча самадзейнага мастацтва, Заслужанага работніка культуры рэспублікі, нашага земляка Альфрэда Шутава.Пра жыццё і творчасцьасобы распавёў сябра клуба Анатоль Турбал. Ён узгадаў яго музычныя і паэтычныя творы. Прадэманстраваў артыкулы, прысвечаныя земляку, якія беражліва захоўвае ў сябе па сённяшні час. Пра дзеяча самадзейнага мастацтва ўзгадалі таксама і іншыя сябры і ўдзельнікі клуба.

Юбілейная па ліку сустрэча клуба атрымалася запамінальнай, пазнавальнай, шчырай і душэўнай.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвенскай цэнтральнай раённай бібліятэкі.