Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 841

23 Красавік 2019

«У шэпце хвой – мелодыя жыцця»

Прысвяцілі дню зямлі

Сустрэчу за круглым сталом «У шэпце хвой – мелодыя жыцця» супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі дзяржаўнай установы культуры “Чэрвенская цэнтральная раённая бібліятэка”. На яе завіталі вучні 8 “А” класа СШ№ 4 з настаўнікам Канстанцінам Сцяпанавічам Сармантам. На сустрэчу запрасілі таксама начальніка аддзела лясной гаспадаркі і лесааднаўлення дзяржаўнай лесагаспадарчай установы “Чэрвенскі лясгас” Кацярыну Клешчанка.

Шмат карыснага і цікавага паведаміла прысутным спецыяліст лясной гаспадаркі. Па-першае, яна узгадала пра “Тыдзень лесу”, які штогод праходзіць у нашай краіне. Запрасіла ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі “Пасадзі сваё дрэва”. Па-другое, Кацярына Аляксандраўна расказала, якім чынам разводзяць лес у гаспадарцы і як яго аднаўляюць. Распавяла, якую шкоду хвойным насаджэнням, акрамя пажару, ў апошнія гады прыносіць жук-караед. Закранула пытанні лесакарыстання, аховы і абароны леса. Нагадала вучням аб правілах паводзін у лесе. Потым паведаміла, дзе можна набыць “лясныя” прафесіі. Расказала пра вучобу ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце.

Сустрэча за круглым сталом выклікала цікавасць у прысутных: аб гэтым сведчылі пытанні да спецыяліста. Асабліва актыўнымі былі Максім Яблонскі, Улад Палякоў і Анжэліка Паповіч. Шмат пытанняў было і ў настаўніка Канстанціна Сарманта. Некаторыя з іх тычыліся нарыхтоўцы бярозавіку, дазволу збіраць ягады камбайнам, вырошчванню пасадачнага матэрыялу ў пітомніку, фотапастак і іншыя.

Падчас мерапрыемства яго ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай, якая ёсць у бібліятэцы па лесаразвядзенню, лесааднаўленню і лесаупарадкаванню.

А яшчэ у гэты ж дзень вучні з настаўнікам прынялі ўдзел у акцыі “Кнігі ў дар бібліятэцы”. За гэта ім вялікі дзякуй.

СВЯТЛАНА ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі