Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 843

05 Ліпень 2019

Чарговае пасяджэнне аматарскага літаратурна-паэтычнага клуба “Ветразь” прайшло у Чэрвеньскай раённай бібліятэцы

«Ещё весна таинственная млела» - так назвалі паэтычную гадзіну, якую прысвяцілі 130-годдзю з дня нараджэння расійскай паэткі Ганны Ахматавай. Пра яе жыццё і творчасць распавёў Яўген Несцяровіч. Асобна закрануў тэму, якая тычылася ролі Сталіна ў жыцці паэткі. Звярнуў ўвагу прысутных на аўтабіяграфічны цыкл “Рэквіем”.

У рубрыцы “Наш каляндар” гаворка ішла пра італьянскага паэта Франчэска Петрарку. У гэтым годзе адзначаецца 715-годдзе з дня яго нараджэння. Вельмі падрабязна пра жыццёвы і творчы шлях яго распавяла Зоя Сушкевіч. Члены клуба даведаліся пра незвычайнае каханне ў жыцці паэта.

Сябра клуба Уладзімір Адамовіч, параўноўваючы дзвюх асоб, адзначыў, што яны жылі ў розных стагоддзях ( XIV і XX ). І нягледзячы на гэта, іх хвалявалі вечныя праблемы – Радзіма, каханне, жыццё чалавека, чалавек і прырода і іншае.

На пасяджэнні гучала шмат паэтычных твораў, прысвечаных гэтым двум выдатным асобам у выкананні Яўгена Несцяровіча, Уладзіміра Адамовіча, Зоі Сушкевіч, Сафіі Картавусавай, Васіля Шачка, Веры Хаткевіч, Тамары Ганчарык і Анатоля Турбала.

Святлана ЖДАНОВІЧ,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Чэрвеньскай цэнтральнай раённай бібліятэкі