Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

Навіны раёна

Старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне МАІК Красоўская Т. П. наведала чэрвеньскі дом-інтэрнат

18 Снежань 2019

17 снежня 2019 г. старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Красоўская Тамара Пятроўна наведала ДУ «Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця» з мэтай азнаямлення з яго дзейнасцю.

МУС аб'яўляе конкурс на лепшыя фота і відэа!

18 Снежань 2019

Калі вам цікава праца беларускай міліцыі, вы здымаеце на камеру і ведаеце, як ператварыць звычайны фотаздымак у твор мастацтва, запрашаем Вас прыняць удзел у творчым конкурсе!

26 снежня 2019 года - прафсаюзны прававы прыём грамадзян

18 Снежань 2019

Даведачную інфармацыю і папярэдні запіс на прыём можна атрымаць па тэлефоне 24-0-61

Нараду напярэдадні Дня інфармавання правялі ў Чэрвені ідэалагічныя работнікі

18 Снежань 2019

У сераду, напярэдадні Дня інфармавання, работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі правялі інструктыўную нараду з кіраўнікамі і спецыялістамі прадпрыемстваў і арганізацый, якія адказваюць за правядзенне ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах.

«Мінсктранс» адменіць некалькі рэйсаў прыгарадных аўтобусаў у Чэрвеньскі раён 1 студзеня

18 Снежань 2019

Аўтаперавозчык апублікаваў на сваім сайце спіс рэйсаў з Мінска, якія адменяць 1 студзеня 2020 года сувязі з прагназуемым зніжэннем ўзроўню пасажырапатоку.

Чэрвеньскі лясгас падорыць установам адукацыі навагоднія ёлкі

18 Снежань 2019

Як паведаміла «Раеннаму весніку» намеснік дырэктара Чэрвеньскага лясгаса па ідэалагічнай рабоце Жанна Чарнавец, такое даручэнне дало лесагаспадарчым арганізацыям краіны галіновае міністэрства.

У вольны ад выратавання людзей час хлопец з Чэрвеня складае музыку і выкладвае ў сетку

18 Снежань 2019

Арцём СУША скончыў чацвёртую школу, потым - факультэт фізвыхавання ў педагагічным універсітэце. Год адслужыў у арміі, у элітным дэсантным падраздзяленні. Зараз працуе інструктарам-выратавальнікам у аквапарку «Лябяжы». Хобі Арцёма - музыка. Але ў адрозненне ад нас, мільёнаў яе аматараў, якія штодня ўключаюць трэкі любімых выканаўцаў, Арцём - сам выканаўца! Ён складае песні і выкладвае іх у Інтэрнэт.

16 снежня 2019 года праведзены семінар на тэму: «Удасканаленне заканадаўства аб аплаце працы ў бюджэтных арганізацыях з 1 студзеня 2020 года»

17 Снежань 2019

Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта сумесна з фінансавым аддзелам Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта 16 снежня 2019 года праведзены семінар на тэму: «Удасканаленне заканадаўства аб аплаце працы ў бюджэтных арганізацыях з 1 студзеня 2020 года».

24 снежня 2019 года з 14-00 да 15-00 будзе ажыццяўляцца асабісты прыём грамадзян

17 Снежань 2019

24 снежня 2019 года з 14-00 да 15-00 у Валевацкім сельскім выканаўчым камітэце па адрасе: Чэрвеньскі раён, аг. Валевачы вул.Мiнская, 15 старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Віталь Мікалаевіч Казлоў, правядзе асабісты прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб і «прамую тэлефонную лінію» па т. (801714) 47396.

Разам з усёй краінай: чэрвеньскія салдаты тэрміновай службы прынялі прысягу

17 Снежань 2019

Як паведаміў ваенны камісар Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў маёр Дзмітрый Сініцкі, 48 салдат тэрміновай службы, прызваных на вайсковую службу восенню гэтага года, 14 снежня прынялі прысягу.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць