Як распавялі «Раённаму весніку» ў Чэрвеньскім РАУС, днём у суботу, знаходзячыся ў краме «Еўраопт», ён узяў з прылаўка літровую бутэльку гарэлкі «Сваяк» і накіраваўся міма касы да выхаду. На заўвагу прадаўца мужчына растлумачыў, што набыў гарэлку ў іншай краме. Праясніць сітуацыю вырашылі з дапамогай прагляду запісу камеры відэаназірання. Аднак, пакуль запіс рыхтавалі да прагляду, мужчына ўцёк.
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго па гарачых слядах, за распіццём той самай бутэлькі.

