Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 846

10 Снежань 2019

Рабаванне ў «Еўраопце»: жыхар Чэрвеня адкрыта выкраў літр «Сваяка» і ўцёк

У Чэрвені распачалі крымінальную справу па факце рабавання ў дачыненні да раней не судзімага мясцовага жыхара.

Як распавялі «Раённаму весніку» ў Чэрвеньскім РАУС, днём у суботу, знаходзячыся ў краме «Еўраопт», ён узяў з прылаўка літровую бутэльку гарэлкі «Сваяк» і накіраваўся міма касы да выхаду. На заўвагу прадаўца мужчына растлумачыў, што набыў гарэлку ў іншай краме. Праясніць сітуацыю вырашылі з дапамогай прагляду запісу камеры відэаназірання. Аднак, пакуль запіс рыхтавалі да прагляду, мужчына ўцёк.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго па гарачых слядах, за распіццём той самай бутэлькі.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць