У ходзе мерапрыемстваў выяўлена 7 фактаў незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі алкаголю, выяўлена 81,5 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і адзін самагонны апарат.
Наўрад ці візіт міліцыі прынёс радасць аматарам такога рамяства. За гэты від правапарушэння прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - аж да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што сёння складае 810 рублёў.
Паважаныя жыхары Чэрвеня і Чэрвеньскага раёна! Калі вы маеце інфармацыю аб фактах вырабу і захоўвання самагонкі, брагі, іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці і самагонных апаратаў, прасім вас паведаміць пра гэта па тэлефонах даверу: 52-7-95 (з 9.00 да 18.00), 7794798 (МТС, кругласутачна). Ананімнасць гарантуецца.
Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

