Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

11 Люты 2020

Самагоншчыкам - штраф да 30 базавых: міліцыя з пачатку года правяла 6 «антыалкагольных» рэйдаў

З пачатку года на тэрыторыі Чэрвеньскага раёна супрацоўнікі РАУС правялі 6 «антыалкагольных» рэйдаў.

У ходзе мерапрыемстваў выяўлена 7 фактаў незаконнага вырабу, захоўвання і рэалізацыі алкаголю, выяўлена 81,5 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці і адзін самагонны апарат.

Наўрад ці візіт міліцыі прынёс радасць аматарам такога рамяства. За гэты від правапарушэння прадугледжана адміністрацыйная адказнасць - аж да штрафу ў памеры 30 базавых велічынь, што сёння складае 810 рублёў.

Паважаныя жыхары Чэрвеня і Чэрвеньскага раёна! Калі вы маеце інфармацыю аб фактах вырабу і захоўвання самагонкі, брагі, іншай спіртаўтрымліваючай вадкасці і самагонных апаратаў, прасім вас паведаміць пра гэта па тэлефонах даверу: 52-7-95 (з 9.00 да 18.00), 7794798 (МТС, кругласутачна). Ананімнасць гарантуецца.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі Чэрвеньскага РАУС

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць