Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Ліпень 2020

Наша «ўдзельніца» - на пятым месцы: чарвенцаў просяць прагаласаваць у абласным конкурсе кветнікаў

«Раённы веснік» нядаўна распавядаў аб тым, што аб'яўлены абласны конкурс кветнікаў.

З усіх фатаграфій, зробленых у раёне, на конкурс выбралі адну. Гэта клумба Смілавіцкай СШ №2. Зараз ідзе галасаванне па вобласці.

Жыхары Чэрвеньшчыны могуць дапамагчы набраць балы нашай «смiлаўчанычцы», арыгінальнай клумбе ў выглядзе раскошнай кнігі, на «старонках» якой растуць рознакаляровыя петуніі. Зараз фота ад нашага раёна - на пятым месцы, у нас больш за васемсот галасоў. Усяго ў конкурсе 23 «удзельніцы».

«Раённы веснік» запрашае сваіх чытачоў, падпісчыкаў у соцсетках і проста землякоў-карыстальнікаў інтэрнэту дапамагчы сваім «лайка» набраць пабольш галасоў. Давайце выкажам салідарнасць і дружна прагаласуем! Для гэтага трэба ўсяго толькі перайсці на сайт партала «Млын», знайсці Чэрвеньскі раён і націснуць «сэрцайка» унізе здымка. Клумба сапраўды вельмі прыгожая і вартая быць сярод лідэраў!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць