З усіх фатаграфій, зробленых у раёне, на конкурс выбралі адну. Гэта клумба Смілавіцкай СШ №2. Зараз ідзе галасаванне па вобласці.
Жыхары Чэрвеньшчыны могуць дапамагчы набраць балы нашай «смiлаўчанычцы», арыгінальнай клумбе ў выглядзе раскошнай кнігі, на «старонках» якой растуць рознакаляровыя петуніі. Зараз фота ад нашага раёна - на пятым месцы, у нас больш за васемсот галасоў. Усяго ў конкурсе 23 «удзельніцы».
«Раённы веснік» запрашае сваіх чытачоў, падпісчыкаў у соцсетках і проста землякоў-карыстальнікаў інтэрнэту дапамагчы сваім «лайка» набраць пабольш галасоў. Давайце выкажам салідарнасць і дружна прагаласуем! Для гэтага трэба ўсяго толькі перайсці на сайт партала «Млын», знайсці Чэрвеньскі раён і націснуць «сэрцайка» унізе здымка. Клумба сапраўды вельмі прыгожая і вартая быць сярод лідэраў!
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара

