Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 Жнівень 2020

Датэрміновае галасаванне стартавала. Як гэта было на Гарбачоўскім выбарчым участку №3 у Чэрвені

У 10.00 раніцы 4 жніўня, у момант адкрыцця Гарбачоўскага выбарчага ўчастка №3, які размяшчаецца ў будынку сярэдняй школы №3 Чэрвеня, знаходзіліся 14 членаў выбарчай камісіі.

Усе неабходныя працэдуры пачатку працы першага дня датэрміновага галасавання былі выкананы. Урна праверана і апламбавана. Адзін з самых шматлікіх выбарчых участкаў гатовы да працы.

-На Гарбачоўскiм выбарчым участку №3 унесены ў спісы для галасавання 2068 чалавек, - пракаментавала старшыня камісіі Людміла Кацько, - Ёсць усе неабходныя атрыбуты, каб выканаць канфідэнцыяльнасць: кабінкі для галасавання, стол-кабінка для галасавання інваліда-вазочніка, ёсць адмысловыя трафарэты для слабавідушчых людзей. Неабходная наглядная інфармацыя прысутнічае.

У камісіі зарэгістраваліся 17 назіральнікаў ад розных грамадскіх аб'яднанняў і ад груп выбаршчыкаў. У першы дзень датэрміновага галасавання іх 3.

4 жніўня адным з першых на выбарчы ўчастак прыйшоў Іван Аляксандравіч Трус. Ён мае праблемы са зрокам, таму папрасіў сваячку яго суправаджаць.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць