Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
04 Жнівень 2020

Барыкінскі выбарчы ўчастак для галасавання №4 у Чэрвені прыняў першых выбаршчыкаў

У 10 гадзін раніцы 4 жніўня 2020 года ў сярэдняй школе №4 г. Чэрвеня ўчастковая камісія пачала сваю працу.

Гэта адзін з самых вялікіх участкаў для галасавання ў Чэрвеньскім раёне.

- Тут прагаласуюць 2034 выбаршчыка, - сказала старшыня участковай выбарчай камісіі Наталля Шмідава. - Спісы вывераны, запрашэннi разасланы. Падрыхтавана месца для галасавання людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Працуюць назіральнікі. На датэрміновых выбарах 3 чалавекі, у дзень галасавання назіральнікаў будзе пяць чалавек.

Урна для бюлетэняў апламбавана ў прысутнасці назіральнікаў. Ёсць інфармацыйныя стэнды, дзе адлюстроўваецца праца ўчастковай камісіі, ёсць фатаграфіі і біяграфічныя звесткі ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Практычна адразу ж пасля адкрыцця ўчастка адной з першых прагаласаваць прыйшла Зоя Міхайлаўна Яблонская, лекар Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

- Вельмі зручна, што можна прагаласаваць датэрмінова, - сказала яна. - У дзень выбараў у мяне дзяжурства. Выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, змагу спакойна працаваць.

Таццяна Марцьянава.

Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць