Гэта адзін з самых вялікіх участкаў для галасавання ў Чэрвеньскім раёне.
- Тут прагаласуюць 2034 выбаршчыка, - сказала старшыня участковай выбарчай камісіі Наталля Шмідава. - Спісы вывераны, запрашэннi разасланы. Падрыхтавана месца для галасавання людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.
Працуюць назіральнікі. На датэрміновых выбарах 3 чалавекі, у дзень галасавання назіральнікаў будзе пяць чалавек.

Урна для бюлетэняў апламбавана ў прысутнасці назіральнікаў. Ёсць інфармацыйныя стэнды, дзе адлюстроўваецца праца ўчастковай камісіі, ёсць фатаграфіі і біяграфічныя звесткі ўсіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта.

Практычна адразу ж пасля адкрыцця ўчастка адной з першых прагаласаваць прыйшла Зоя Міхайлаўна Яблонская, лекар Чэрвеньскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
- Вельмі зручна, што можна прагаласаваць датэрмінова, - сказала яна. - У дзень выбараў у мяне дзяжурства. Выканаўшы свой грамадзянскі абавязак, змагу спакойна працаваць.
Таццяна Марцьянава.
Фота аўтара

