Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
05 Жнівень 2020

Першыя «тысячнікі» на жніве - ў «Аграбудзе»

Радасная навіна прыйшла з упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання раніцай у аўторак 5 жніўня: ёсць у раёне першыя экіпажы, намалаціўшыя 1 000 тон збожжа новага ўраджаю.

Гэта экіпажы філіяла «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон»:

Андрэй Анатольевіч Пятруша, старшы камбайнер,

Яўген Мікалаевіч Трафімаў, камбайнер;

Першы ў раёне маладзёжны экіпаж, які намалаціў за 1 000 тон збожжа -

Сяргей Ларыёнаў, старшы камбайнер,

Зміцер Калтовіч, камбайнер.

У гэтай жа гаспадарцы працуе кіроўца, перавёзшы першую тысячу - Уладзімір Пятровіч Бандаровіч.

Павіншаваць перадавікоў на поле гаспадаркі прыехалі старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, работнікі раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Андрэй Хурсевiч і Надзея Чарніцкая. Прафсаюзныя лідэры цёпла павіншавалі экіпажы камбайнераў, уручылі граматы і падарункі. Самадзейныя артысты песнямі парадавалі працаўнікоў.

Галіна Гамеза. Фота аўтара

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць