Гэта экіпажы філіяла «Аграбуд» ААТ «Мінскжалезабетон»:
Андрэй Анатольевіч Пятруша, старшы камбайнер,
Яўген Мікалаевіч Трафімаў, камбайнер;
Першы ў раёне маладзёжны экіпаж, які намалаціў за 1 000 тон збожжа -
Сяргей Ларыёнаў, старшы камбайнер,
Зміцер Калтовіч, камбайнер.

У гэтай жа гаспадарцы працуе кіроўца, перавёзшы першую тысячу - Уладзімір Пятровіч Бандаровіч.

Павіншаваць перадавікоў на поле гаспадаркі прыехалі старшыня Чэрвеньскага раённага аб'яднання прафсаюзаў Вольга Коцiна, старшыня абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Філімонаў, работнікі раённага Цэнтра культуры і вольнага часу Андрэй Хурсевiч і Надзея Чарніцкая. Прафсаюзныя лідэры цёпла павіншавалі экіпажы камбайнераў, уручылі граматы і падарункі. Самадзейныя артысты песнямі парадавалі працаўнікоў.


Галіна Гамеза. Фота аўтара

