Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
07 Жнівень 2020

Будучы медбрат - за будучыню краіны: у Чэрвені працягваецца датэрміновае галасаванне

Яшчэ пару гадоў таму сённяшнія васемнаццацігадовыя былі падлеткамі, хадзілі ў школу і адпрошваліся ў бацькоў, каб затрымацца ў сяброў.

І вось ужо сёння хтосці - будучы медык, хтосці распрацаваў свой першы старт-ап, а хтосці збіраецца стварыць сям'ю. І кожны - ужо дарослы, і трэба зрабіць адпаведны выбар: мудры, абдуманы, ўзважаны.

Вячаслаў КАНАШЕВIЧ з такіх людзей - маладых, але сур'ёзных, якія ведаюць, чаго хочуць ад жыцця. Сёлета яму споўнілася васямнаццаць. Слава вучыцца ў Барысаўскім медыцынскім каледжы. Атрымлівае спецыяльнасць «медбрат». Вучыцца нялёгка, але прафесія медыка - адна з самых высакародных, для гэтага Слава гатовы пастарацца. Зараз у студэнтаў канікулы, таму яны галасуюць па месцы жыхарства, а не па месцы вучобы. Участак, дзе сёння ўпершыню ў жыцці Слава галасаваў на прэзідэнцкіх выбарах, знаходзіцца ў будаўнічым ліцэі на Мінскай вуліцы. У яго сімвалічны нумар - першы: Мінскі выбарчы ўчастак №1.

Дырэктар ліцэя Наталля Саўко павіншавала Вячаслава з важнай і знамянальнай падзеяй у жыцці і пажадала, каб першыя выбары на першым участку запомніліся не як хуткаплынны момант, а як вялікая падзея, ад якой залежыць будучыня краіны.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі Саўко

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць