І вось ужо сёння хтосці - будучы медык, хтосці распрацаваў свой першы старт-ап, а хтосці збіраецца стварыць сям'ю. І кожны - ужо дарослы, і трэба зрабіць адпаведны выбар: мудры, абдуманы, ўзважаны.
Вячаслаў КАНАШЕВIЧ з такіх людзей - маладых, але сур'ёзных, якія ведаюць, чаго хочуць ад жыцця. Сёлета яму споўнілася васямнаццаць. Слава вучыцца ў Барысаўскім медыцынскім каледжы. Атрымлівае спецыяльнасць «медбрат». Вучыцца нялёгка, але прафесія медыка - адна з самых высакародных, для гэтага Слава гатовы пастарацца. Зараз у студэнтаў канікулы, таму яны галасуюць па месцы жыхарства, а не па месцы вучобы. Участак, дзе сёння ўпершыню ў жыцці Слава галасаваў на прэзідэнцкіх выбарах, знаходзіцца ў будаўнічым ліцэі на Мінскай вуліцы. У яго сімвалічны нумар - першы: Мінскі выбарчы ўчастак №1.

Дырэктар ліцэя Наталля Саўко павіншавала Вячаслава з важнай і знамянальнай падзеяй у жыцці і пажадала, каб першыя выбары на першым участку запомніліся не як хуткаплынны момант, а як вялікая падзея, ад якой залежыць будучыня краіны.
Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Наталлі Саўко

