Гарбачова і Калгасная, Базавая і Кастрычніцкая, а ўсяго – 45 вуліц у Чэрвені ўваходзяць у межы ўчастка, які ён абслугоўвае.
У раённым аддзеле ўнутраных спраў маёр міліцыі Мажароўскі вызначаецца не толькі ўзорным выкананнем службовых абавязкаў, але і дасягненнямі ў спорце. Участковы – неаднаразовы пераможца і прызёр абласных ведамасных спаборніцтваў па лёгкаатлетычнаму кросу і лыжных гонках, ігрок міні-футбольнай каманды РАУС.
Падтрымліваць добрую фізічную форму Уладзіміру Мажароўскаму дапамагаюць штодзённыя прабежкі на адлегласць не менш за 5 кіламетраў. Яго часта можна ўбачыць на бегавой дарожцы гарадскога стадыёна, ці ў лесапарку.

