Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

18 Лістапад 2020

17 лістапада адзначылі прафесійнае свята ўчастковыя інспектары міліцыі

Сярод іх – супрацоўнік Чэрвеньскага РАУС Уладзімір Мажароўскі.

Гарбачова і Калгасная, Базавая і Кастрычніцкая, а ўсяго – 45 вуліц у Чэрвені ўваходзяць у межы ўчастка, які ён абслугоўвае.

У раённым аддзеле ўнутраных спраў маёр міліцыі Мажароўскі вызначаецца не толькі ўзорным выкананнем службовых абавязкаў, але і дасягненнямі ў спорце. Участковы – неаднаразовы пераможца і прызёр абласных ведамасных спаборніцтваў па лёгкаатлетычнаму кросу і лыжных гонках, ігрок міні-футбольнай каманды РАУС.

Падтрымліваць добрую фізічную форму Уладзіміру Мажароўскаму дапамагаюць штодзённыя прабежкі на адлегласць не менш за 5 кіламетраў. Яго часта можна ўбачыць на бегавой дарожцы гарадскога стадыёна, ці ў лесапарку.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць