Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
09 Снежань 2020

У Чэрвені ўстанаўліваюць 14-мятровую штучную навагоднюю ёлку (будзе абнаўляцца)

Чэрвеньскі камунгас набыў да сёлетняга навагодняга свята штучную ёлку расійскай вытворчасці. Раніцай 9 снежня на плошчы Свабоды пачалі збіраць яе каркас.

Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік аддзела добраўпарадкавання РУП “Чэрвеньская ЖКГ” Андрэй Лашкевіч, у ёлкі – больш за тысячу галінак, якія размесцяцца на 24 ярусах, а яе вышыня – 14 метраў. Навагодняе дрэва, на набыццё якога выдаткавалі больш за 18 тысяч рублёў, упрыгожаць новымі цацкамі і гірляндамі.

“Раённы веснік” плануе сачыць за этапамі ўстаноўкі ёлкі ў анлайн-рэжыме.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць