Як распавёў “Раённаму весніку” начальнік аддзела добраўпарадкавання РУП “Чэрвеньская ЖКГ” Андрэй Лашкевіч, у ёлкі – больш за тысячу галінак, якія размесцяцца на 24 ярусах, а яе вышыня – 14 метраў. Навагодняе дрэва, на набыццё якога выдаткавалі больш за 18 тысяч рублёў, упрыгожаць новымі цацкамі і гірляндамі.
“Раённы веснік” плануе сачыць за этапамі ўстаноўкі ёлкі ў анлайн-рэжыме.

