Режим работы
Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:30-13:00 | 14:00-17:30
×

Папярэджанне

JUser::_load: Не атрымалася загрузіць карыстальніка з ID: 837

10 Сакавік 2021

Чацвёртая — першая: працоўныя калектывы паспаборнічалі ў раённым валейбольным турніры

У фінальным этапе спаборніцтваў на пляцоўцы Чэрвеньскага будаўнічага ліцэя мацнейшых у гульнях паміж сабой вызначалі калектывы гэтай школы, сельгасфіліяла “Новыя Зелянкі” і абедзвюх школ Смілавічаў.

Каманда СШ №4, за якую гулялі Андрэй, Павел і Аляксей Марозавы, Аляксандр Няпеўны, Сяргей Зубаў і Максім Бразгоўка, перамагла ўсіх сапернікаў і заняла першае месца. На другім – валейбалісты СШ №1 Смілавічаў, на трэцім – новазелянкоўцы. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі Дыпломы, кубкі і медалі. Прыз лепшага іграка турніру ўручылі Арцёму Спірыдовічу з каманды першай смілавіцкай школы.

Інвестыцыйныя прапановы

Турыстычныя аб'екты раёна

скінуць