Каманда СШ №4, за якую гулялі Андрэй, Павел і Аляксей Марозавы, Аляксандр Няпеўны, Сяргей Зубаў і Максім Бразгоўка, перамагла ўсіх сапернікаў і заняла першае месца. На другім – валейбалісты СШ №1 Смілавічаў, на трэцім – новазелянкоўцы. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі Дыпломы, кубкі і медалі. Прыз лепшага іграка турніру ўручылі Арцёму Спірыдовічу з каманды першай смілавіцкай школы.





